Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЗЛАЧЫНСТВА БЕЗ ТЭРМІНУ ДАЎНІНЫ

Дата: 15 декабря 2022 в 14:41
114 просмотров

Кожны год, 22 чэрвеня, ў нашай краіне адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Гэта трагічная памятная дата, якая заклікае ўсе цяперашнія і будучыя пакаленні памятаць пра жахі фашызму.

Даўно вядома, што гісторыя Вялікай Айчыннай вайны – гэта не толькі старонкі «доблесці і славы», але і трагічная аповесць пра пакуты мільёнаў людзей, пра зламаныя жыцці і лёсы. І лёс нашага раёна не выключэнне. У самым цэнтры Кармы размешчаны невялікі, вельмі сціплы помнік ахвярам фашысцкага генацыду. Падчас экскурсіі па памятных мясцінах нашага краю я зацікавіўся гэтым помнікам. Менавіта тут некалі я і пачуў упершыню слова «генацыд». А генацыд – гэта не «свята», як можна пачуць у адным з інтэрвью ў сетцы Інтернет, гэта адна з сур’ёзных пагроз бяспекі свету і чалавецтву, больш таго, сёння генацыд прызнаны злачынствам супраць чалавечнасці, злачынствам без тэрміну даўніны і, згодна з арт. 127 УК Рэспублікі Беларусь,  за дзеянні, звязаныя з генацыдам, прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад дванаццаці да дваццаці пяці гадоў альбо смяротным пакараннем або пажыццёвым пазбаўленнем волі. А ці мэтазгодна прымяняць такое пакаранне ў адносінах да асоб, здзяйсняючых такое злачынства? Адказ я прапаную вам знайсці самім, аднак вы павінны ведаць, што сёння ў адносінах да генацыду, што меў месца на тэрыторыі нашай краіны вядзецца крымінальная справа, і на бягучым этапе расследавання выяўляюцца дзясяткі месцаў раней невядомых пахаванняў, атрыманы шматлікія сведчанні, якія істотна дапаўняюць карціну злачынстваў.

На гэты момант дапытана больш за 13 300 сведак, большасць з якіх – вязні канцлагераў і лагераў смерці (7 700 чалавек). З паказанняў сталі вядомыя новыя месцы масавага знішчэння і пахавання, якія раней не былі вядомыя і не даследаваліся. У Гомельскай вобласці такіх месцаў цэлых 4, у якіх можа быць пахавана ад 100 да 3 000 чалавек.

Калі браць наш раён, то  падчас ВАВ тут былі поўнасцю знішчаны тры машынна-трактарныя станцыі, саўгас, 105 калгасаў, ільнозавод, спіртзавод, малаказавод. Былі разрабаваны школы, бібліятэкі, раённая і ўчастковыя бальніцы, фельчарска-акушэрскія пункты, 1369 дамоў калгаснікаў і працоўных; у дзеючую армію было прызвана больш за 10 тысяч жыхароў, загінула на франтах вайны больш за 6 тысяч чалавек. Фашысты расстралялі, павесілі і па-зверску замучылі паводле зводнай даведкі за 1944 год 1173 мірных жыхароў раёна, 1493 чалавека былі сагнаныя ў фашысцкае рабства. Прозвішчы 680 загінуўшых савецкіх грамадзян, а таксама 21 сагнанага ў рабства ўстанавіць не ўдалося. Акрамя таго, у баях за вызваленне раёна аддалі сваё жыццё 1119 салдат, сяржантаў і афіцэраў Чырвонай Арміі...

 А цяпер адкажыце, ці можна такое дараваць?

Глеб ШУГАЁЎ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.